Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 16 человек

неделя белорусского языка и литературы

Дата: 19 февраля 2020 в 18:00, Обновлено 1 марта 2021 в 09:45

План правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры

“МОВА РОДНАЯ – МОВА МОДНАЯ!”

17.02.2021 – 23.02.2021

Мерапрыемства

Класы

Месца правядзення

Час правядзення

Адказныя

Серада

17.02.2021

Адкрыцце Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Афішаванне мерапрыемстваў.

Афармленне інфармацыйнай прасторы школы.

3-11

1 паверх

Перапынкі:

10.45-11.05

13.40-14.00

             

Шаш В.А.

Дземянчук С.А.

Кніжная выстава

“ПІСЬМЕННІКІ-ЮБІЛЯРЫ”

3-11

Бібліятэка

На працягу тыдня

Чвярток Т.І.

Пазакласнае мерапрыемства:

брэйн-рынг

“ТАЯМНІЦЫ МОВЫ”

5 “А”, 5 “Б”

Каб.№13

12.55-13.40

Шаш В.А.,

вучні 11 кл.

Чацвер

18.02.2021

КОНКУРС ГАЗЕТ, прысвечаных творчасці пісьменнікаў-юбіляраў

5-11

1  паверх

На працягу тыдня

Шаш В.А., Дземянчук С.А.,

Рэспубліканскі конкурс                            “БУСЛІК-2021”

Удзельнікі

5-11

Каб.№6

12.55-13.40

Шаш В.А.

Старт акцыі

 “НЕЗВЫЧАЙНАЕ БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА”

3-11

На працягу     тыдня

Шаш В.А.,

вучні 10 кл.

Пятніца

19.02.2021

Работа лектарскай групы

“Міжнародны ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ”

3-11

На працягу

дня

Шаш В.А.,

Дземянчук С.А.

Вучні 11, 8”Б” кл.

Зона рэлаксу

 “БЕЛАРУСЬ У ФАРБАХ”

3-4

1 паверх

Перапынкі:

14.45-14.55

15.40-16.00

16.45-16.55

Шаш В.А.,

Вучні 7 “А” кл.

Субота

20.02.2021

Рэспубліканскі конкурс літаратурных работ “АЗБУКА ПАЧУЦЦЯЎ” (школьны этап)                                                             

Удзельнікі

Каб.№14

Шаш В.А.,

Дземянчук С.А.

 

Анлайн віктарына “Знаўцы беларускай мовы”

5-11

 

Сайт школы

Шаш В.А.

Панядзелак

22.02.2021

Акцыя

“Размаўляй са мной ПА-БЕЛАРУСКУ”

3-11

Настаўнікі

На працягу дня

           

Шаш В.А.

Вучні 11 кл.

Завочная экскурсія ў мінулае

“З КУФРА ЎСЯГО МНОГА!”

4 “А”, 4 “Б”

Актавая зала

12.55 -13.40

Дземянчук С.А.

Пазакласнае мерапрыемства:

бліц-віктарына “СКАРБЫ РОДНАЙ МОВЫ     ”

6 “А”, 6 “Б”

Актавая зала

14.00-14.45

Студэнткі БрДзУ,

Дземянчук С.А.

Аўторак

23.02.2021

Завочная экскурсія ў мінулае

“З КУФРА ЎСЯГО МНОГА!”

5 “А”, 5 “Б”

Актавая зала

12.55-13.40

13.40-14.20

Дземянчук С.А.

Падвядзенне вынікаў тыдня.Узнагароды.

3-11

Каб.№14

14.30-15.00

Шаш В.А.,

Дземянчук С.А.

Прэзентацыя мерапрыемстваў

 Тыдня БМ на сайце школы

Шаш В.А.,

лабарант

 

_________________________

АНАЛІЗ

Тыдня беларускай мовы і літаратуры

“МОВА РОДНАЯ – МОВА МОДНАЯ!”

(17.02.2021-23.02.2021)

      З 17 па 23 лютага 2021 года ў нашай школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Да гэтай паздеі з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі, так і вучні.

“Мова родная – мова модная!” – гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, запланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, мэтай якога было: выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, выклікаць жаданне глыбей вывучаць беларускую мову праз правязденне пазакласных мерапрыемстваў, акцый, класных гадзін, развіваць творчае мысленне, пазнавальная інтарэсы вучняў.

        17 лютага адбылося адкрыцце Тыдня роднай мовы. Каб зацікавіць вучняў і выклікаць жаданне прыняць удзел у Тыдні, у школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры”. У гэты ж дзень вучні 5-ых класаў сталі ўдзельнікамі брэйн-рынгу “Таямніцы мовы”, праведзенага настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Шаш В. А. і вучнямі 11-га класа. 

       На другі дзень тыдня, 18 лютага, у нашай школе быў аб’яўлены старт акцыі “Незвычайнае беларускае слова”. Вучні 3-11-х класаў атрымалі цікавае заданне: вызначыць самае “незвычайнае” беларускае слова, запісаць якога пераклад, зрабіць малюнак з абраным словам. Заданне дзеці выконвалі ў зручны час, на працягу тыдня. Прыемна адзначыць, што многія вучні з вялікім жаданнем, творча падышлі да выканання задання. Якія ж словы зацікавілі дзяцей? Гэта такія словы як: дыямант, альтанка, цмок, хмарачос, фурманка, смоўж, шаршатка і г. д.  У гэты ж дзень некаторыя вучні паспрабавалі сваю моц у штогадовым рэспубліканскім конкурсе “Буслік - 2021”.

       Мерапрыемствамі Тыдня былі ахоплены вучні кожнай пралелі. Шмат станоўчых эмоцый у наступны дзень выклікала зона рэлаксу “Беларусь у фарбах”, падтрыхтаваная для малодшых школьнікаў. На працягу дня працавала лектарская група вучняў 8-ых класаў “Міжнародны Дзень роднай мовы”.

     У суботу, 20 лютага, усе вучні школы мелі магчымасць прыняць удзел у анлайн віктарыне “Знаўцы беларускай мовы”, змешчанай на сайце школы.

      22 лютага ў нашай школе быў аб’яўлены “Адзіным днём беларускага маўлення”. Вучні прынялі актыўны удзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Дзень быў сапраўды насычаны і запамінальны. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дземянчук С. А. правяла для сваіх вучняў завочную экскурсію ў мінулае “З куфра ўсяго многа!”. Вучні 3-4-ых класаў адправіліся ў цікавае падарожжа ў мінулае нашай краіны, паразважалі над пытаннем: з чаго пачынаецца ўсведамленне беларуса беларусам?

У гэты ж дзень вучні 6-ых класаў прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве: бліц-віктарыне “Скарбы роднай мовы”. Студэнткі БрДзУ імя А. С. Пушкіна, якія праходзяць практыку ў нашай школе, падрыхтавалі для вучняў займальны, а, галоўнае, павучальны матэрыял, які быў накіраваны на развіцце творчасці і інтэлекту вучняў.

Актыўныя ўдзельнікі Тыдня былі ўзнагароджаны дыпломамі, граматамі, падзякамі, сертыфікатамі.

Тыдзень беларуская мовы закончыўся. А мы, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, засталіся перакананы, што такія мреапрыемства цікавыя і патрэбныя як вучням, так і настаўнікам. Мы спадзяемся, што для кожнага ў ім знайшлося нешта сваё, тое, што ўразіла, што абавязкова запомніцца.

Кіраўнік ВМА: Шаш В. А.

План правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры

“МОВА РОДНАЯ – МОВА МОДНАЯ!”

17.02.2020 – 22.02.2020

Мерапрыемства

Класы

Месца правядзення

Час правядзення

Адказныя

Панядзелак

17.02.2020

Адкрыцце Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Афішаванне мерапрыемстваў.

Афармленне інфармацыйнай прасторы школы.

3-11

1 паверх

Перапынкі:

10.45-11.05

13.40-14.00

             

Шаш В.А.

Дземянчук С.А.

Кніжная выстава

“ПІСЬМЕННІКІ-ЮБІЛЯРЫ”

3-11

Бібліятэка

На працягу тыдня

Чвярток Т.І.

Аўторак

18.02.2020

КОНКУРС ГАЗЕТ, прысвечаных творчасці пісьменнікаў-юбіляраў

5-11

1  паверх

На працягу тыдня

Дземянчук С.А.

Старт акцыі

 “НЕЗВЫЧАЙНАЕ БЕЛАРУСКАЕ СЛОВА”

3-11

На працягу     тыдня

Шаш В.А.,

вучні 10 кл.

Удзел у завочнай алімпіядзе па беларускай мове

10-11

Каб.№14

На працягу     дня

Шаш В.А.

Серада

19.02.2020

Віртуальная сустрэча з пісьменніцай Т.Мушынскай

“ПІШУ ДЛЯ МАЛЕНЬКІХ…”

1 “А”, 1 “Б”

Бібліятэка

11.00-11.45

Чвярток Т.І.,
класныя кіраўнікі

Экскурсія ў мінулае

“З КУФРА ЎСЯГО МНОГА!”

5“А”, 5”Б”

Каб.№20

14.00-14.45

Дземянчук С.А.

Віктарына-гульня

 “ТАЯМНІЦЫ БЕЛАРУСКІХ СЛОЎ”

8 “А”, 8 “Б”

Бібліятэка

14.55-15.40

Чвярток Т.І.

Пазакласнае мерапрыемства:

брэйн-рынг

“ТАЯМНІЦЫ МОВЫ”

9 “А”, 9 “Б”

Каб.№16

14.55-15.40

Студэнткі БрДзУ,

Шаш В.А.

Чацвер

20.02.2020

Пазакласнае мерапрыемства:

віктарына-гульня “З РОДНЫМ СЛОВАМ КРУГЛЫ ГОД”

6 “А”, 6 “Б”

Каб.№14

14.55-15.40

Студэнткі БрДзУ,

Шаш В.А.

                                                              Рэспубліканскі конкурс                            “БУСЛІК-2020”

Удзельнікі

4-11

Каб.№6

12.55-13.40

Шаш В.А.

Пятніца

21.02.2020

“Адзіны дзень беларускага маўлення”

Работа лектарскай групы

“Міжнародны ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ”

3-11

На працягу дня

              

Шаш В.А.,

Дземянчук С.А.

Вучні 10, 8 ”Б” кл.

Акцыя

“Размаўляй са мной

ПА-БЕЛАРУСКУ”

3-11

Настаўнікі

На працягу дня

           

Дземянчук С.А.

Вучні 8 кл.

Падрыхтоўка да раённага творчага конкурсу юных паэтаў “Спроба пяра”

Удзельнікі

Каб.№14

14.00-14.45

Шаш В.А.

Субота

22.02.2020

Час інфармацыі

“МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ”

7 “А”, 7”Б”

Бібліятэка

10.00-10.45

           

Чвярток Т.І.,
класныя кіраўнікі

Падвядзенне вынікаў тыдня.Узнагароды.

3-11

Каб.№14

10.45-11.00

Шаш В.А.,

Дземянчук С.А.

Прэзентацыя мерапрыемстваў

 Тыдня БМ на сайце школы

Шаш В.А.,

лабарант

АНАЛІЗ

Тыдня беларускай мовы і літаратуры

“МОВА РОДНАЯ – МОВА МОДНАЯ!”

(17.02.2020-22.02.2020)

 З 17 па 22 лютага 2020 года ў нашай школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Да гэтай падзеі з хваляваннем рыхтаваліся як настаўнікі, так і вучні.

«Мова родная – мова модная!» – гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры, мэтай якога было: выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, высокія маральныя якасці вучняў, выклікаць жаданне глыбей вывучаць беларускую мову праз правядзенне мерапрыемстваў, акцый,  класных гадзін і г.д.; развіваць творчае мысленне, пазнавальныя інтарэсы вучняў.

17 лютага адбылося адкрыццё Тыдня роднай мовы, дзе вучні пазнаёміліся з планам мерапрыемстваў.

Каб зацікавіць вучняў і выклікаць жаданне прыняць удзел у Тыдні, у гэты ж дзень у школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры”.

Мерапрыемствамі тыдня былі ахоплены вучні кожнай паралелі.

На другі дзень тыдня, 18 лютага, у нашай школе быў аб’яўлены старт акцыі “Незвычайнае беларускае слова”. Вучні 3-11х класаў атрымалі незвычайнае заданне: вызначыць сваё любімае беларускае слова, запісаць яго пераклад, зрабіць малюнак з абраным словам.  Заданне дзеці выконвалі ў зручны ім час, на працягу тыдня.

Прыемна адзначыць, што многія вучні з вялікім жаданнем, творча падышлі да выканання задання. Якія ж словы зацікавілі дзяцей? Гэта такія словы як: цытрына, смоўж, цмок, дыямант, кудзеркі і г.д.

У гэты ж дзень вучні 10 -11 класаў прынялі ўдзел у IV завочнай алімпіядзе па беларускай мове, арганізаванай кафедрай беларускай філалогіі УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”. Матэрыялы алімпіяды могуць зацікаваць усіх, хто вывучае і даследуе беларускае слова, яго семантыку і этымалогію, а таксама нераўнадушны да гісторыі і культуры нашага краю.

Вынікі алімпіяды парадавалі як вучняў, так і настаўнікаў! ( Дыпломы 2, 3, 4 ступені)

19 лютага самыя маленькія вучні нашай школы прынялі ўдзел у віртуальнай сустрэчы з пісьменніцай Т.Мушынскай  “Пішу для маленькіх…”, арганізаванай для іх загадчыцай бібліятэкі Т.І.Чвярток.


У гэты ж дзень актыўнымі ўдзельнікамі пазакласнага мерапрыемства “Таямніцы мовы” сталі вучні 9-х класаў. Пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Шаш В.А., студэнткі БрДзУ, якія праходзяць практыку ў нашай школе, падрыхтавалі для вучняў займальны, а, галоўнае, павучальны матэрыял, які быў накіраваны на развіццё інтэлекту і творчасці.

Напярэдадні Дня роднай мовы, 20 лютага, вучні 3-11 класаў паспрабавалі сваю моц у штогадовым рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2020”.

Вучні 6-х класаў сталі ўдзельнікамі ў гэты дзень віктарыны-гульні “З родным словам круглы год”, дзе атрымалі многа новай, цікавай і пазнавальнай інфармацыі пра паходжанне і бытаванне цікавых беларускіх слоў.

          21лютага, Міжнародны дзень роднай мовы, быў аб’яўлены ў нашай школе “Адзіным днём беларускага маўлення”. Вучні прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Да акцыі далучыліся і настаўнікі школы. У гэты дзень яны спрабавалі размаўляць на роднай мове. На працягу дня працавала лектарская група вучняў 10 класа.

Падвядзенне вынікаў Тыдня адбылося ў бібліятэцы. На часе інфармацыі

“Міжнародны дзень роднай мовы” актыўныя ўдзельнікі Тыдня ўзнагароджаны дыпломамі, граматамі, падзякамі.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры закончыўся… А мы, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры,  засталіся перакананы, што такія мерапрыемствы цікавыя і патрэбныя як вучням, так і настаўнікам. Мы спадзяемся, што для кожнага  ў ім знайшлося нешта сваё, тое, што ўразіла, што абавязкова запомніцца…

 На нашу думку, такія тыдні трэба праводзіць не толькі таму, што яны павучальныя, змястоўныя, цікавыя, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы, да творчасці паэтаў і пісьменнікаў, знаёмяць з новымі імёнамі…

Кіраўнік МА:   Шаш В.А.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.