Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 16 человек

ІІ завочная алімпіяда па беларускай мове.

Дата: 2 февраля 2018 в 20:39
Автор: Лучко В. В.

Кафедра беларускай філалогіі

УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”

Запрашаем прыняць удзел у ІІ завочнай алімпіядзе па беларускай мове вучняў 9–11 класаў г. Брэста і вобласці.

Матэрыялы алімпіяды будуць карысны ўсім, хто цікавіцца беларускім словам, яго таямніцамі і гісторыяй, а таксама выключнымі фактамі сусветнай культуры.

Адказы на прапанаваныя пытанні просім запісваць у наступную табліцу і дасылаць на электронны адрас кафедры беларускай філалогіі (bellingv@brsu.brest.by). Лісты з адказамі будуць прымацца з 05.02.2018 г. па 09.02.2018 г.

Вынікі алімпіяды будуць падведзены 20 лютага і размешчаны на сайце кафедры (http://www.brsu.by/div/kafedra-belorusskoj-filologii) пад загалоўкам "Вынікі алімпіяды" .

ЖАДАЕМ  ПОСПЕХАЎ!

Прозвішча, імя,

імя па бацьку вучня (вучаніцы)

Клас

Школа

Прозвішча, імя,

імя па бацьку настаўніка

Нумар пытання

Ваш варыянт

адказу

1.

2.

3.

4.

5.

6.

7.

8.

9.

10.

11.

12.

13.

14.

15.

16.

 

ПЫТАННІ АЛІМПІЯДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ДЛЯ ВУЧНЯЎ 9–11 КЛАСАЎ  Г. БРЭСТА І ВОБЛАСЦІ

1. Што такое ато́пкі:

А) дровы,

Б) абутак,

В) попел,

Г) посуд.

2. З якога стагоддзя ва ўжытак беларусаў увайшоў зварот на Вы?

А) 19 ст,

Б) 20 ст,

В) 16 ст,

Г) 18 ст.

3. У музеі горада Брэста ёсць цікавая рэч – бульётка, што гэта такое?

А) чайнік;

Б) мэбля;

В) чарнільніца;

Г) супоўніца.

4. Хто аўтар наступных радкоў: Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх, граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай. Лад алфавіту наш прашчур для ўласнай карысці ў грэкаў пазычыў і, гукі мясцовых гаворак зладзіўшы з ім, іншаземцам, застаўся сабою”?

А) Ф. Скарына;

Б) Якуб Колас;

В) Б. Тарашкевіч;

Г) М. Гусоўскі.

5. Пра які раздзел мовазнаўства Н. Гілевіч напісаў наступныя словы: Не адметнасць лексікі перш за ўсё робіць пагоду: у лексіцы славянскіх народаў агульных слоў тысячы. Пагоду робіць … . Музыка фразы. Тое, у чым дух мовы. Яе глыбінная сутнасць. Яе мысліцельная прырода.”?

А) марфалогія;

Б) фанетыка;

В) пунктуацыя;

Г) сінтаксіс.

6. Які знак прыпынку ўпершыню зявіўся ў “Граматыцы славенскай” М. Сматрыцкага і называўся “вместным” знакам?

А) коска;

Б) дужкі;

В) пытальнік;

Г) працяжнік.

7. З якога перыяду на тэрыторыі Беларусі пачалі вырабляць слуцкія паясы?

А) 17 ст;

Б) 18 ст;

В) 19 ст.

8. Якое са значэнняў мае слова берасце́нь?

А) кара дрэва;

Б) гаршчок ці збан аплецены бяростай;

В) птушка;

Г) павук.

9. Мудрацы сцвярджаюць, што гармонія Колеру – гэта жывапіс, гармонія Гука – гэта музыка, гармонія Формы – гэта архітэктура, гармонія Лініі – гэта разьбярства. А што выступае як гармонія Слова?

А) арфаграфія;

Б) паэзія;

В) міфалогія;

Г) песня.

10. Для якога тавару ў старажытнасці адзінкай вымярэння служыла назва камень?

А) для воску;

Б) для цукру;

В) для мыла.

11. Якія ўстановы на Беларусі ў ХVІІІ ст. маглі насіць такія назвы: Лавігуз, Выгода, Радасць, Пагулянка, Уцеха, Раскоша?

А) крама;

Б) карчма;

В) клуб;

Г) тэатр.

12. Які з фразеалагізмаў мае значэнне ‘быць у непрыемнай сітуацыі, у нявыгадным становішчы’?

А) быць на кані;

Б) быць пад канём;

В) траянскі конь;

Г) як на сто коней сеў.

13. Які хімічны элемент паходзіць ад назвы ўласцівых ім колеравых эфектаў і ў перакладзе на беларускую мову абазначае ‘светла-зялёны’:

А) цэзій;

Б) індый;

В) хлор.

14. У слоўніку, выдадзеным у 1925 годзе, занатавана калісьці актыўнаўжывальнае, а цяпер архаічнае слова лёсік. Якое значэнне яно мела?

А) шчасліўчык;

Б) памяншальна-ласкальнае да слова лёс;

В) прыгожае месца ў лесе.

15. Што аб’ядноўвае словы апельсін, крэпдышын, сінантрап, сінолаг?

А) Кітай;

Б) Англія;

В) Расія.

16. Якое значэнне мае фразеалагізм вадзіць дзяды:

А) калядаваць;

Б) драмаць седячы;

В) падманваць, хлусіць;

Г) весці сябе несур’ёзна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.